Знайсці
22.12.2017 / 13:26РусŁacБел

Прыватным клінікам могуць дазволіць набіраць дактароў без першай або вышэйшай катэгорыі

Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі дзелавых колаў, піша БелТА.

Дадзенай тэмы ў сваім выступе кранула дырэктар Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага, член Рады па развіцці прадпрымальніцтва Жанна Тарасевіч. «Карыстаючыся выпадкам, што ўказ (аб ліцэнзаванні) яшчэ не падпісаны, прашу звярнуць увагу на палажэнне аб лiцэнзаваннi медыцынскай дзейнасцi i адмяніць норму, якая патрабуе толькі ў прыватных арганізацый аховы здароўя наяўнасці ў штаце лекараў толькі першай і вышэйшай катэгорый», — сказала яна.

На думку дырэктара бізнэес-саюза, гэта палажэнне не толькі дыскрэдытуе дыпломы маладых спецыялістаў, але і дэвальвуе сістэму адукацыі і дзяржаўных устаноў аховы здароўя.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такія прапановы гучалі не раз. «Не хачу браць пад сумненне прысваенне катэгорый, але бываюць выпадкі, калі вышэйшая катэгорыя побач не стаіць з выпускніком з ВНУ. Няхай сам наймальнік, які бярэ маладога доктара да сябе, за яго нясе адказнасць, — заявіў Лукашэнка. — Таму я вас у гэтых адносінах гатовы падтрымаць, як і па многіх іншых, калі яны будуць прымальныя пры фарміраванні новага парадку ліцэнзавання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930