Знайсці
02.01.2018 / 19:324РусŁacБел

Вяртанне гусара: шляхецкія калядныя прыгоды пад Валожынам

6 і 13 студзеня ўсе ахвотныя могуць далучыцца да займальнай анімацыйнай дзеі.

Пан Міхал Ракіцкі шмат павандраваў па замежжах, наглядзеўся ў Францыі, нямецкіх землях паркаў выдатных. Наважыўся высакародны шляхціц і ў сваім фальварку стварыць гэткую ж прыгажосць.

Ночы не спаў, гадамі не даядаў, а ўсё вывучаў «хай так» замежны. І прыдумаў няўрымслівы шляхціц паставіць парк з макетамі замкаў, касцёлаў, цэркваў Вялікага Княства Літоўскага на радасьць душы нястомнай і для карысці гаспадарчай будучым пакаленням.

Але калі справа стала блізіцца да завяршэння, добрыя суседзі вырашылі, што трэба Ракіцкаму дзяліцца.

Пан Чаплінскі ўспомніў, што яшчэ ў канцы XVI стагоддзя саступіў зямлю Ракіцкім, і запатрабаваў яе вярнуць. А паважаны Саламон з суседніх Гальшан усё больш актыўна і настойліва стаў нагадваць пра вяртанне вылучанага крэдыту.

Зусім засмуціўся пан Ракіцкі, усё глыбей стаў гразнуць у судовых працэсах. Засталася ў яго надзея на адзінага сына, які ў гусарскім палку зарабляў сабе славу на палях бітваў са шведамі і туркамі. І хоць лістоў сыну пан Ракіцкі слаў шмат і часта, ад ваякі вестак не прыходзіла.

…Кожны дзень Міхал Ракіцкі едзе ў касцёл прасіць у Бога цуду, моліцца аб вяртанні адзінага нашчадка. Пры алтары яго госці і заспеюць.

Разам яны выправяцца ў фальварак Родзевічы. А следам там нечакана з'явяца калядоўшчыкі, якія вырашылі на Каляды павесяліць сумнага пана.

Калядныя песні, абрады, шляхецкія конкурсы, забавы створаць незабыўны святочны настрой! У разгар свята каля брамы фальварка з'яўляецца вершнік. Хто гэта: сусед-Чаплінскі з прагай помсты, Саламон з прыставамі? Але, цуд… сын вярнуўся!

Ян Ракіцкі, адчайны рубака, вырашае правучыць крыўдзіцеляў бацькі і з гасцямі адпраўляецца ў наезд на суседа. Але Чаплінскі таксама не з баязліўцаў, і стральбой па вераб'ях яго не спалохаеш.

Коні, сані, паходні, стральба, шабельная баі, паход на Чаплінскага — гэта тое нямногае, што давядзецца перажыць гасцям.

Ці ўдасца аднавіць справядлівасць і адкрыць Парк мініяцюр, цалкам будзе залежаць ад удзельнікаў праграмы…

Экскурсійныя аўтобусы ў шляхецкія часы выправяцца 6 і 13 студзеня. Запісацца на ўдзел у прыгодах можна па тэлефонах: (17) 2036970, (29) 6825807, (29) 7727758.

Яшчэ больш падрабязнасцяў пра яскравае каляднае шоу — на сайце «Краіны замкаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера