Знайсці
22.12.2017 / 10:0515РусŁacБел

Як мы зрабілі тры навагоднія сталы за 50, 100 і 200 рублёў. Святочнае меню і шмат смачных ФОТА

Зімовыя святы ўжо зусім блізка. Але сучаснае жыццё вельмі дынамічнае, і праз працу ды іншыя клопат не заўсёды хапае часу, каб доўга рыхтавацца да Калядаў і Новага года. Мы вырашылі правесці эксперымент і накрыць тры святочныя сталы рознага кошту, выкарыстоўваючы гатовыя стравы, якія мы набылі ў кулінарным аддзеле адной з крамаў сеткі «Суседзі». І вось што ў нас атрымалася.

Стол №1: Фуршэт (50 рублёў)

Гэта бюджэтнае меню на 4—6 чалавек пасуе арганізацыі святочнага фуршэту на працы. Далікатныя рулецікі з сырам і часныком, аўтэнтычны асецінскі пірог з капустай і сырам, смачны вясковы рулет і класічныя салаты робяць такі стол небанальным і пры гэтым вельмі танным.

* * *
Меню

СтравыЦана 1 кг, руб.Маса, кгКошт, руб.
Закускі
Шампіньёны па-карэйску9,900,21,98
Рулецікі з вяндліны з сырам і часныком9,400,65,64
Пірог асецінскі з капустай і сырам, 1 шт.8,900,332,94
Рулет вясковы11,900,44,76
Салаты
Вінегрэт4,9914,99
Селедзец пад шубай6,5016,50
Мяса/Рыба/Гарніры
Нагетсы курыныя 9,900,54,95
Рагу з курыцы з бульбаю6,400,85,12
Скумбрыя, запечаная з рысам ды гароднінай, 1 шт.8,900,76,23
Дэсерты
Пірожнае-кошычак «Сняжынка»0,89/шт.4 шт.3,56
Пірожнае-кошычак з ягадамі, 4 шт8,050,54,025
Усяго
50,69

* * *

Стол №2: Вегетарыянскі (100 рублёў)

Часта можна пачуць думку, што прытрымлівацца вегетарыянскай дыеты — гэта дорага. Наш другі стол на 6 чалавек мы зрабілі цалкам вегетарыянскім і заплацілі за яго ўсяго 100 рублёў. Зірніце, якую смакату з гародніны мы набылі за гэтыя грошы:

* * *
Меню

СтравыЦана 1 кг, руб.Маса, кгКошт, руб.
Закускі
Баклажаны, фаршыраваныя сырнай салатай11,40,55,70
Сырныя палачкі7,0017,00
Пірог асецінскі з бульбай і сырам, 1 шт.10,400,33,12
Піражкі з капустай і грыбамі, 6 шт4,500,52,25
Квяцістая капуста, запечаная з сырам5,9915,99
Морква пікантная2,590,30,78
Шампіньёны па-карэйску9,900,32,97
Агуркі кансерваваныя5,900,42,36
Перац марынаваны10,400,33,12
Аліўкі ў марынадзе14,990,57,50
Салаты
Грэцкая салата9,5019,50
Летняя5,990,53,00
Вінегрэт4,990,52,50
Гарніры
Каша посная з грыбамі5,5015,50
Кракеты бульбяныя4,9014,90
Дэсерты
Пудынг з тварагу8,4018,40
Рулет тварожны з вішнямі10,290,77,20
Торт «Графскія разваліны»13,00
Пірожнае-кошычак «Сняжынка»0,89/шт.6 шт.5,34
Усяго
100,12

 * * *

Бульбяныя кракеты.

Дарэчы, усе дэсерты зробленыя без выкарыстання жэлаціну.

Тварожны пудынг.

Стол №3: Банкетны (200 рублёў)

Гэтае сытнае меню мы разлічылі на 8 чалавек. Што можа быць смачнейшым за хатнюю паляндвіцу ды запечаную рульку? На гэтым стале кожны знойдзе страву на свой смак.

Кібінай з мясам.

* * *
Меню

СтравыЦана 1 кг, руб.Маса, кгКошт, руб.
Закускі   
Баклажаны, фаршыраваныя сырнай салатай11,40111,40
Сырныя палачкі7,000,74,90
Кібінай з мясам, 8 шт.8,401,210,08
Рулет вясковы11,900,55,95
Язык заліўны, 8 шт.9,401,2511,75
Морква пікантная2,590,51,30
Саланіна з паляндвіцы хатняй18,900,35,67
Агуркі кансерваваныя5,900,42,36
Перац марынаваны10,400,33,12
Аліўкі ў марынадзе14,990,57,50
Салаты   
Рымская салата10,90110,90
З ялавічынай і перцам13,90113,90
Цэзар з курыным філе9,4919,49
Мяса/Рыба   
Рулька апетытная, 1шт.7,9917,99
Скумбрыя з баклажанамі9,9019,90
Філе птушкі з грыбамі10,99110,99
Рулецікі з птушкі папулярныя8,4918,49
Ролы з сёмгай, морквай і сырам26,990,513,50
Гарніры   
Рагу з курыцы6,401,38,32
Плоў7,991,310,39
Дэсерты   
Торт «Прэлюдыя»7,481,66812,48
Пірожнае «Чызкейк фруктовы»13,15113,15
Пірожнае-кошычак «Ласаўка», 8 шт.10,150,77,11
Усяго  200,61

* * *

Салата з ялавічынай ды перцам.

Які вынік?

Каб з’есці ўсе гэтыя стравы, Рэдакцыі «Нашай Нівы» спатрэбіўся не адзін дзень. За гэты час мы вызначылі некалькі пераваг выкарыстання гатовай прадукцыі для святочнага стала:

  • усе стравы гатуюць прафесіяналы, таму якасць гарантаваная
  • некаторыя стравы наогул немагчыма або вельмі складана прыгатаваць у хатніх умовах;
  • значная эканомія ўласнага часу, які лепей патраціць на сям'ю, сяброў і адпачынак.

Пірожнае «Чызкейк фруктовы».

СТАА «Либретик», УПП 101454161

Ілья Параскевіч, Воля Афіцэрава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930