Знайсці
20.12.2017 / 21:524РусŁacБел

Навукоўцы распавялі, да чаго можа прывесці частае ўжыванне соку дзецьмі

Дзеці, якія рэгулярна п'юць фруктовыя сокі з высокім утрыманнем цукру, часцей пакутуюць на астму, гаворыцца ў даследаванні медыкаў з Гарвардскага ўніверсітэта. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

Даследчыкі вывучылі рацыён харчавання 1068 маці і іх дзяцей, а таксама інфармацыю пра іх здароўе, каб вызначыць, ці ёсць сувязь паміж захворваннем на астму і салодкімі напоямі.

У выніку яны выявілі, што дзеці, што рэгулярна ўжывалі фруктозу і цукар, на 77% часцей пакутуюць на астму.

Залежнасць выявілася ў дзяцей з розным індэксам масы цела. Акрамя таго, на з'яўленне праблем з дыханнем уплывае ўжыванне салодкіх напояў жанчынамі падчас цяжарнасці.

«Мы пакуль не ведаем, як менавіта цукар і фруктоза прыводзяць да астмы. Можна меркаваць, гэтыя злучэнні правакуюць запаленні, якія могуць уплываць на развіццё лёгкіх», — кажа адзін з аўтараў даследавання.

Раней навукоўцы вызначылі, што на астму часцей хварэюць жанчыны, бо іх палавыя гармоны не блакуюць запаленні і не запавольваюць вылучэнне лёгкімі слізі, як гэта робіць тэстастэрон у мужчын.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930