Знайсці
25.09.2008 / 09:151РусŁacБел

«Рэал» не спыніць, не разьбіць, не стрымаць

У адрозьненьне ад «Ювэнтуса». У сераду супернікі БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў правялі матчы ў нацыянальных чэмпіянатах.

У сераду супернікі БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў правялі матчы ў нацыянальных чэмпіянатах.

Турынскі «Ювэнтус», зь якім беларускаму клюбу змагацца ў наступны аўторак на «Дынама», згуляў на сваім полі ўнічыю з «Катаньяй» — 1:1

Гаспадары на 16‑й хвіліне адкрылі лік, вызначыўся Амауры, але на 68‑й Плазмаці аднавіў раўнавагу.

«Ювэнтус» выйшаў на матч у наступным складзе:

Манінгер, Грыгера, Легратальле, Кьяліні, Дэ Чэлье, Марк’ёні (Саліхаміджыч, 69), Поўльсэн, Маркізіё (Цьягу, 83), Джавінка (Недвед, 84), Амауры, Дэль П’ера.

Пасьля чатырох тураў «Ювэнтус» займае пяты радок у чэмпіянаце, маючы на сваім рахунку дзьве перамогі і дзьве нічыі. На першым месцы ідзе мілянскі «Інтэр», апярэджваючы «Старую сеньёру» на два пункты.

Наступны матч у чэмпіянаце Італіі «Ювэнтус» правядзе ў гасьцях супраць «Сампдорыі».

***

Мадрыдзкі ж «Рэал» разграміў у сераду на «Санцьяга Бэрнабэў» хіхонскі «Спортынг» — 7:1. Хет‑трык на рахунку Рафаэля ван дэр Варта, два мячы забіў Рауль, па адным Ігуаін і зноў такі галяндзец ‑‑ Робэн.

У суботу «Рэал» згуляе ў гасьцях супраць сэвільскага «Бэтыса», а ў аўторак у Санкт‑Пецярбургу супраць «Зеніта».

БАТЭ свой матч правядзеньне сёньня.
У чацьвер пройдзе чарговы тур чэмпіянату Беларусі. Барысаўскі клюб згуляе ў гасьцях супраць «Гомеля». Гэты матч пакажа тэлеканал «Лад». Пачатак трансьляцыі ў 21:20.

ул. інф.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера