Знайсці
19.12.2017 / 18:3311РусŁacБел

Toyota цалкам пяройдзе на вытворчасць выключна электракараў

Toyota Motor Company абвясціла аб плане пераходу да цалкам электрычных аўтамабіляў. Усе мадэлі, якія выпускаюцца пад брэндамі Toyota і Lexus, пасля 2025 года будуць прапаноўвацца выключна з электрычнымі і гібрыднымі рухавікамі. Да 2030 года кампанія плануе выйсці на ўзровень продажаў 5,5 мільёна электрыфікаваных аўтамабіляў.

Toyota Mirai — адзіная на дадзены момант мадэль кампаніі, якая выкарыстоўвае электраэнергію для руху

Ужо ў 2020 годзе Toyota абяцае выпусціць на глабальны рынак як мінімум 10 мадэляў аўтамабіляў з выключна электрычнымі рухавікамі. Продажы навінак пачнуцца спачатку ў Кітаі, затым у Японіі, Індыі, ЗША і, нарэшце, у Еўропе.

Адзначым, што Toyota апошнія гады вельмі скептычна ставілася да электрамабіляў, якія працуюць на базе выключна акумулятарных батарэй. У 2014-м яна адмовілася ад сумеснага праекта з Tesla Motors па выпуску электрычнае версіі красовера RAV4 і закрыла вытворчасць электрычнай мадыфікацыі міні-кара iQ праз нізкія продажы: кампанія здолела рэалізаваць усяго 100 такіх машын у ЗША і Японіі.

Тым не менш доўга кампанія супраціўляцца прагрэсу не змагла. З кожным годам на дарогах з'яўляецца ўсё больш электракараў, шмат якія краіны рыхтуюць (або прынялі) законы па абмежаванні продажаў аўто з рухавікамі ўнутранага згарання — усё гэта ў рэшце рэшт прывяло да змянення палітыкі Toyota Motor Company.

Дзякуючы запланаванаму запуску адразу дзесяці новых мадэляў электрамабіляў кампанія можа пераўтварыцца адразу ў лідара гонкі, па меншай меры сярод японскіх вытворцаў, абагнаўшы, у тым ліку, і першапраходца дадзенай тэхналогіі, кампанію Nissan Motor.

Скептычнае стаўленне кампаніі Toyota у дачыненні да электрамабіляў было звязана з недастатковымі тэхнічнымі характарыстыкамі апошніх. Па меркаванні кампаніі, нягледзячы на ўсе гучныя заявы іншых вытворцаў, батарэі па-ранейшаму прапаноўваюць вельмі абмежаваны запас ходу і нізкую хуткасць зарада.

У выніку Toyota вырашыла распрацоўваць акумулятары на цвёрдым электраліце самастойна. Камерцыйную вытворчасць плануецца пачаць да пачатку 2020 х гадоў. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера