Знайсці
18.12.2017 / 15:041РусŁacБел

У Мінску паставяць аўтаматы для продажу талонаў

Пасажыры змогуць купляць талоны і папаўняць карткі праз спецыяльныя аўтаматы ў 2019 годзе, паведаміў «Мінск-Навінам» генеральны дырэктар ГП «Мінсктранс» Лявонцій Папянок.

Падобнымі прыладамі плануецца абсталяваць каля паловы ўсіх прыпыначных пунктаў сталіцы меркавана ў першай палове 2019 года, да пачатку II Еўрапейскіх Гульняў.

— Хочам таксама размясціць такія аўтаматы ў буйных гандлёвых цэнтрах. Гэтыя прылады павінны працаваць кругласутачна, а набыць білетную прадукцыю або папоўніць БСК можна будзе як наяўнымі, так і з дапамогай банкаўскіх картак. У нас маецца прапанова ад пастаўшчыка падобнага абсталявання, ёсць таксама планы прыцягнуць да гэтага праекту банкі, — адзначыў кіраўнік «Мінсктранса».

На думку Папянка, такі крок дасць магчымасць значна пашырыць сетку продажу талонаў. Акрамя зручнасці для пасажыраў гэта дасць магчымасць максімальна вызваліць ад рэалізацыі білетнай прадукцыі кіроўцаў пасажырскага транспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930