Знайсці
18.12.2017 / 06:2918РусŁacБел

Падрыхтаваны праект указа па змене сістэмы выплаты дарожнага збору

Падрыхтаваны праект указа па змене сістэмы збору дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Аб гэтым ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» распавёў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак, піша БелТА.

Паводле яго слоў, адна з версій, якія прапрацоўваюцца сёння, — памесячная выплата транспартнага збору з магчымасцю карэктаваць тыя тэрміны, за якія ўжо заплачана. Да прыкладу, калі чалавек карыстаецца аўтамабілем тры месяцы на год, то і плаціць трэба за тры. Калі збіраецца прадаваць транспартны сродак, то заплаціць можна за месяц.

«Павінна быць пэўная гнуткасць, — сказаў дэпутат. — Сёння гэта такая сумесная пазіцыя ўрада і парламентарыяў. Працоўнай групай, якая была сфарміравана з гэтых галін улады, напрацаваны праект указа прэзідэнта. Мяркую, што адпаведнае рашэнне будзе прынята ў найбліжэйшы час».

Андрэй Рыбак канстатаваў, што дзейная цяпер сістэма была распрацавана некалькі гадоў таму. Прычынай такой сістэмы было жаданне зэканоміць сродкі на адміністраванне гэтага збору: ёсць канкрэтны работнік «Белтэхагляду» — ён і правярае квітанцыю аб аплаце. «Але гэтая ідэя дала негатыўныя вынікі. Прапанова такая адвязацца ад чаго б там ні было — зрабіць транспартны збор. Грамадзянін плаціць яго па заяўным прынцыпе: збіраецца выязджаць на дарогу — плаціць праз АРІП, банк, пошту або іншымі спосабамі», — праінфармаваў парламентарый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930