Знайсці
17.12.2017 / 14:5714РусŁacБел

Ірына Крыўко з Сянна ўпершыню выйграла срэбра Кубка свету па біятлоне

Біятланістка Ірына Крыўко ўпершыню выйграла медаль на этапе Кубка свету. Яна ўзнялася на другую ступеньку п'едэсталу ў мас-старце ў Ансі (Францыя). Да гэтага найлепшым вынікам беларускі на Кубку свету было 9-е месца ў пас'юце на мінулым тыдні ў Хахфільцэне.

Выйграла этап францужанка Жусціна Брэза. Гэта яе першая перамога, але раней яна мела 5 срэбных і бронзавых медалёў.

Дасведчаная Лаура Дальмаер (Нямеччына) заняла трэцяе месца, яна трапіла ў тройку 38-ы раз.

Ірыне Крыўко 26 гадоў, яна родам з Сянна (Віцебская вобласць).

Свае выступы ў Кубку свету яна распачала ў сезоне 2011—2012, калі заняла 98-е месца. Яе вынікі паступова раслі, але і ў сезоне 2016—2017 яна стала толькі 39-й са 185 пунктамі.

nn.by; фота Федэрацыі біятлона Беларусі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера