Знайсці
17.12.2017 / 11:085РусŁacБел

Паводле новага апытання, большасць брытанцаў супраць выхаду з Еўрасаюзу

Выхад з Еўрасаюзу падтрымліваюць толькі 41% грамадзян краіны.

Сацыялагічнае апытанне было праведзенае па замове выдання The Independent, паведамляе Reuters. Паводле атрыманых звестак, 51% брытанцаў падтрымліваюць знаходжанне краіны ў Эўразьвязе, а 41% хочуць пакінуць яго. Гэта супярэчыць вынікам леташняга рэфэрэндуму. Даследаванне праводзілася ад 5 да 8 снежня, усяго было апытана больш за 1400 чалавек.

Прычынай такіх пераменаў называюць змены ў стаўленні да магчымага выхаду са складу ЕС у тых слаях грамадства, якія не бралі ўдзелу ў галасаваньні ў 2016 годзе. Тады 52% брытанцаў прагаласавалі за выхад з ЕС, а 48% выступілі за тое, каб застацца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера