Знайсці
17.12.2017 / 09:526РусŁacБел

У Канадзе пры дзіўных абставінах загінулі мільярдэр з жонкай

Канадская паліцыя палічыла абставіны смерці мільярдэра Бары Шэрмана і яго жонкі Хані «падазронымі», піша Бі-бі-сі.

Іх целы былі выяўленыя ў склепе іх уласнага дома ў Таронта.

Бары Шэрман заснаваў і ўзначальваў фармацэўтычную кампанію Apotex — найбуйнейшага ў краіне вытворцы лекаў-джэнэрыкаў.

«Абставіны смерці выглядаюць падазрона, і менавіта так мы падыходзім да расследавання гэтай справы», — заявіў канстэбль Дэвід Хопкінс.

Незадоўга да смерці Шэрманы выставілі на продаж свой асабняк. Рыэлтар прыехаў на месца, каб падрыхтаваць дом да паказу патэнцыйным пакупнікам, і выявіў целы мужа і жонкі, паведамляе канадская газета The Globe and Mail са спасылкай на сям'ю Шэрманаў.

У заяве паліцыі гаворыцца, што прыкмет узлому ў доме не выяўлена.

Шэрманы хацелі прадаць дом за больш чым 5 млн даляраў.

Як паведаміў дэтэктыў Брэндан Прайс канадскаму каналу CBC, цяпер следчыя спрабуюць высветліць, ці была смерць Бары і Хані Шэрманаў гвалтоўнай.

75-гадовы Бары Шэрман быў філантропам і адным з найбагацейшых людзей Канады. Forbes ацэньваў яго асабістую маёмасць у 3 млрд даляраў ЗША.

Бары Шэрман заснаваў Apotex ў 1974 годзе.

Раней сваякі вінавацілі прадпрымальніка ў тым, што ён адціснуў іх ад удзелу ў прыбытковым бізнэсе, і неаднаразова спрабавалі атрымаць кампенсацыю праз суд, адзначае Рэйтэр.

У Шэрманаў засталося чацвёра дзяцей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера