Знайсці
17.12.2017 / 09:32РусŁacБел

Антон Кушнір заваяваў бронзу на 2-м этапе Кубка свету па фрыстайле ў Кітаі

Алімпійскі чэмпіён Сочы-2014 беларускі фрыстайліст Антон Кушнір 17 снежня заваяваў бронзу на 2-м этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў кітайскім Сэкрэт-Гардэне, паведамляе tut.by.

Прызавыя месцы ў гэты дзень, у адрозненне ад суботы, разыгрываліся ўсяго толькі па выніках аднаго скачку.

Антон Кушнір за свой скачок атрымаў ацэнку 124,34 бала. Першае месца заняў кітаец Цзя Цоньян (127,88), другім стаў яго суайчыннік Ці Гуанпю (127,60).

У мужчынскіх спаборніцтвах выступалі яшчэ пяць прадстаўнікоў Беларусі. Станіслаў Гладчанка заняў 10-е месца (115,42), Максім Гусцік — 13-е (99,56), Дзмітрый Мазуркевіч — 15-е (97,99), Арцём Башлакоў - 17-е (94,47), Дзяніс Восіпаў — 18-е (91,59) сярод 34 удзельнікаў.

Нагадаем, што ў суботу беларус Максім Гусцік стаў срэбраным прызёрам.

У жаночых спаборніцтвах, дзе ў суботу золата выйграла Ганна Гуськова, беларускі на гэты раз засталіся без узнагароды. Найлепшай сярод беларусак у нядзелю зноў стала Ганна Гуськова, якая заняла 7-е месца (82,84 бала). Алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 Ала Цупер (80,95) стала 9-й, Аляксандра Раманоўская (62,05) — 18-я сярод 27 удзельніц.

Сёння былі таксама разыграныя ўзнагароды ў камандных спаборніцтвах, дзе Беларусь прадстаўлялі Ганна Гуськова, Максім Гусцік і Антон Кушнір. Беларуская дружына ня прабілася ў суперфінал і заняла выніковае 4-е месца. У лік прызёраў увайшлі зборныя Кітая, Аўстраліі і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930