Знайсці
16.12.2017 / 22:098РусŁacБел

Курс біткойна прабіў адзнаку $19 000

Курс біткойна пераадолеў адзнаку $ 19 тысяч за манету, аднак не змог замацавацца на новых узроўнях і адкаціўся ніжэй. Рост кошту гэтай крыптавалюты адбыўся ў чаканні пачатку таргоў ф'ючэрсамі на біткойн на таварнай біржы CME, піша РБК.

Фота: Chris Ratcliffe / Bloomberg

Самая папулярная ў свеце крыптавалюта біткойн на таргах у суботу, 16 снежня, зноў падаражэла: яе курс падымаўся вышэй за адзнаку $19 тыс. за манету. На піку цана аднаго біткойна дасягала $19 060, аднак пазней адбылася карэкцыя і па стане на 20:57 нашага часу адзін біткойн каштаваў $18 892, а капіталізацыя гэтай крыптавалюты перавысіла $316 млрд.

Курс біткойна вырас у чаканні пачатку таргоў ф'ючэрсамі на гэтую крыптавалюту на найбуйнейшай у свеце таварнай біржы CME Group, якія прызначаныя на 18 снежня 2017 года.

Cboe Global Markets (CME) пачаў таргі ф'ючэрсамі на біткойн 11 снежня. Гэта выклікала ажыятаж на рынку і біржа была вымушана прыпыняць таргі праз бурны рост цэн, каб знізіць валацільнасць, а рост трафіку на сайт Cboe прывёў тады да запаволення яго загрузкі. Кошт ф'ючэрсаў за лічаныя гадзіны таргоў узляцеў тады на 25%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930