Знайсці
16.12.2017 / 21:35РусŁacБел

Apple узначаліў рэйтынг фірм, якія зарабляюць найболей за секунду

1444 даляры і 76 цэнтаў — столькі зарабляе ў секунду найбольш прыбытковая кампанія свету — Apple, паведамляе TitleMax. Гэта амаль у два разы болей, чым фірма, што займае другое месца — банк JP Morgan Chase.

З тэхналагічнага сектару сярод лідараў знаходзяцца яшчэ кампанія Alphabet (стваральнікі Google) — пятае месца і $616 у секунду і Microsoft — сёмае і $531. Facebook зарабляе значна меней — $323 ў секунду. Apple апроч лідарства ў здабыванні грошай узначальвае яшчэ і класіфікацыю капіталізацыі карпарацый. Яе ацэньваюць у $756 мільярдаў.

 Рэйтынг 25 найбольш паспяховых фірм свету. Крыніца — TitleMax.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера