Знайсці
16.12.2017 / 16:437РусŁacБел

Профіль беларуса з Укантакце скралі, каб рэкламаваць Імхаклаб?

Як раней паведамляла «НН», 14 снежня быў узламаны сайт Bsblog.info, які ўзначальвае былы міліцэйскі следчы, аналітык Андрэй Паротнікаў. Нагадаем, што ў матэрыял пра паездку Андрэя Паротнікава ў Румынію былі дададзеныя антырасійскія выказванні, а распаўсюджваў адрэдагаваны артыкул фэйкавы акаўнт «Віталь Макарэвіч».

Скрыншот з фэйкавага акаўнта.

На гэтым акаўнце можна знайсці шмат рэпостаў з артыкуламі прарасійскага сайта «Імхаклаб». Высветлілася, што ў рэальнасці фота з фэйкавага акаўнта сапраўды належыць чалавеку з імем Віталь Макарэвіч, але ніякага дачынення да фэйсбучнага акаўнта, які піярыць «Імхаклаб», ён не мае.

Старонкі сапраўднага Віталя Макарэвіча з Мінска можна знайсці ў сацыяльных сетках Укантакце і Аднакласнікі.

Ад фэйсбучнага троля старонкі сапраўднага Віталя Макарэвіча адрозніваюцца апалітычнасцю: там збольшага забаўляльны кантэнт.

У той час як фэйсбучны фэйкавы акаўнт публікаваў пераважна артыкулы з «Імхаклаба» з беларускамоўнымі каментарамі. У сябрах у фэйкавага «Віталя Макарэвіча» быў рэдактар «Імхаклаба» Аляксей Дзерман, які актыўна пакідаў на гэтай старонцы свае каментары.

Фэйсбучны «Віталь Макарэвіч» працаваў у ІТ-кампаніі EPAM, у рэальнасці чалавек з такім іменем там не працуе.

У дадзены момант фэйсбучны акаўнт «Віталь Макарэвіч» стаў недаступным. Яго немагчыма знайсці ў пошуку, але інфармацыю пра гэтую старонку захаваў кэш Google.

Мы даслалі запыт сапраўднаму Віталю Макарэвічу. Але ў Укантакце ён апошні раз быў даўно, і нам пакуль не адказаў.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930