Знайсці
16.12.2017 / 13:58РусŁacБел

Беларус Максім Гусцік заняў другое месца на этапе Кубка свету па фрыстайле ў Кітаі

Максім Гусцік. Фота з архіву

Беларускі лыжны акрабат Максім Гусцік заняў другое месца на першым этапе Кубка свету па фрыстайле ў Кітаі, паведамляе БЕЛТА.

У суперфінале, куды беларус выйшаў з другім вынікам, ён саступіў толькі прадстаўніку гаспадароў трампліна гарналыжнага цэнтра ў Secret Garden Цзя Цоньяню. Бронзавым прызёрам першага этапу Кубка свету стаў Льюіс Ірвінг з Канады.

Іншыя беларускія лыжныя акрабаты ў суперфінал, дзе разыгрываліся ўзнагароды, не патрапілі. Станіслаў Гладчанка заняў 8-е месца, Дзяніс Восіпаў — 10-е, Арцём Башлакоў паказаў 24-ы вынік, Дзмітрый Мазуркевіч — 26-ы, Антон Кушнір завяршыў выступленне на стадыі кваліфікацыі на 27-й пазіцыі выніковага пратаколу.

Другі этап Кубка свету адбудзецца 17 снежня таксама ў гарналыжным цэнтры Secret Garden.

На Алімпіядзе ў Пхёнчхане турнір сярод лыжных акрабатаў пройдзе з 15 па 18 лютага 2018 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера