Знайсці
16.12.2017 / 13:2120РусŁacБел

Пад Пухавічамі аўтапагрузчык сутыкнуўся з «транспартам будучыні» ФОТЫ

Пагрузчык сутыкнуўся з вазком юнібуса ў Пухавіцкім раёне, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці Вераніка Баркоўская.

Тут і далей — фота Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці

ДТЗ адбылося напярэдадні. Кіроўца пагрузчыка рухаўся па гравійнай дарозе, дзе ў гэты час адбываліся выпрабаванні новага віду транспарту. У нейкі момант шляхі руху транспартных сродкаў перасекліся, адбылося сутыкненне. У пагрузчыка адарвала кабіну, а кіроўца, які знаходзіўся ў ёй, атрымаў траўмы і пераломы.

«Цяпер кіроўца пагрузчыка знаходзіцца ў рэанімацыі, за яго жыццё змагаюцца ўрачы. Спецыяліст упраўлення Дзяржкамітэта судэкспертыз па Мінскай вобласці правёў фіксацыю пашкоджанняў транспартных сродкаў і слядоў пагрузчыка на грунце, вышыні размяшчэння юнібуса над зямлёй, а таксама яго размяшчэнне адносна вышыні пагрузчыка, што ў далейшым дапаможа аднавіць карціну здарэння», — адзначыла Вераніка Баркоўская.

Стваральнікі юнібуса гавораць пра яго як пра «транспарт будучыні». Гэта замацаваныя на апорах звыштрывалыя рэйкі, па якіх у падвешаным стане над зямлёй перамяшчаюцца вазкі з пасажырамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031