Знайсці
16.12.2017 / 11:5812РусŁacБел

Пляменнікаў жонкі Мадура асудзілі ў ЗША за кантрабанду 770 кілаграмаў какаіну ФОТА

Суд у Нью-Ёрку пакараў у пятніцу двух пляменнікаў жонкі прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура Сіліі Флорэс васемнаццаццю гадамі турмы за кантрабанду 770 кілаграмаў какаіну. Дадаткова яны мусяць сплаціць штраф у памеры $50 тысяч, паведамляе Reuters.

Эфраін Кампа і Франсіска Флорэс, кроўныя родзічы жонкі прэзідэнта Мадура, маглі атрымаць 30-гадовы тэрмін, але суд знізіў яго да 18 год у сувязі з тым, што раней яны не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Затрыманне Кампа і Флорэса амерыканскай паліцыяй. Фота — Reuters.

Кампа і Флорэс былі затрыманыя паліцыяй у 2015 годзе ў гатэлі сталіцы Гаіці пасля таго, як прыватным самалётам тайна перавезлі 770 кілаграмаў какаіна з Венесуэлы ў Гаіці праз Гандурас.

Яны выкарыстоўвалі свае палітычныя сувязі для таго, каб інфармацыя пра рэйс не была публічнаю.

Ад 2006 да 2011 года Франсіска Флорэс быў старшынёю Нацыянальнай канстытуцыйнай асамблеі Венесуэлы.

Урадавая прэса Венесуэлы ўжо назвала абодвух мужчын выкрадзенымі, а ўсю справу — сфабрыкаванаю Злучанымі Штатамі з мэтаю адхілення ад улады сацыялістычнага ўрада Нікаласа Мадура.

МЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930