Знайсці
15.12.2017 / 16:4115РусŁacБел

Лілія Ананіч сышла з міністэрства, але засталася старшынёй Саюза выдаўцоў і распаўсюднікаў друку

Лілія Ананіч, якая да верасня 2017 года ўзначальвала Міністэрства інфармацыі, тым не менш, застаецца старшынёй Саюза выдаўцоў і распаўсюднікаў друку.

Пра гэта сведчыць інфармацыя на сайце структуры.

«Саюз выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку створаны ў снежні 2006 года. Саюз з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, заснаванай юрыдычнымі асобамі», гаворыцца на сайце саюза.

У склад Саюза ўваходзяць усе абласныя аддзяленні «Белсаюздрука», дзяржаўныя і прыватныя друкарні, а таксама некаторыя недзяржаўныя выданні з расійскім капіталам, у прыватнасці, «Камсамольская праўда», «Аргументы і факты».

Лілія Ананіч нарадзілася ў 1960 у вёсцы Леванова Барысаўскага раёна. У 1982­ скончыла факультэт журналістыкі БДУ, у 2000 — Акадэмію кіравання.

У 1984—1992 працавала рэдактарам, пасля старэйшым рэдактарам вайсковага НДІ сродкаў аўтаматызацыі ў Мінску.

У 1992—2017 — у сістэме Міністэрства інфармацыі, у 2014—2017 — міністр.

Замужам, мае дваіх дзяцей. Дачка замужам, працуе ў Маскве; сын працуе ў Мінску.

Чытайце таксама: Гісторыя жыцця Ліліі Ананіч, якая тры гады была міністрам інфармацыі

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930