Знайсці
15.12.2017 / 17:0253РусŁacБел

Навукоўцы высветлілі, якія мужчыны падабаюцца жанчынам найбольш

Аўстралійскія навукоўцы з Універсітэта Грыфіта даказалі, што ўсе жанчыны лічаць прывабным атлетычнае мужчынскае цела. 

Гэта абвяргае распаўсюджанае меркаванне пра існаванне жанчын, якія аддаюць перавагу прадстаўнікам моцнага полу са слаба развітай мускулатурай, паведамляецца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Royal Society.

Культавы беларускі музыка Сяргей Міхалок.

Падчас даследавання 160 жанчынам прапанавалі фота мужчынскіх целаў, на якіх не было бачна твараў. На здымках былі частыя наведнікі трэнажорнай залы і студэнты, якія не займаюцца сілавымі практыкаваннямі.

Паводле атрыманых дадзеных, усе ўдзельніцы праекта больш прывабнымі палічылі целы мужчын, якія займаюцца ў спартзале. Навукоўцы падкрэсліваюць, што выявы неспартыўных целаў не спадабаліся аніводнай жанчыне.

Розніца ў ацэнках дасягае 70%. Дадатковыя балы атрымалі фота высокіх мужчын, а адмоўныя адзнакі — выявы людзей з залішняй вагой.

На думку навукоўцаў, жанчыны рабілі выбар паводле свайго інстынкту, які падказвае, што толькі фізічна моцны мужчына здолее абараніць яе і сям'ю. 

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера