Знайсці
15.12.2017 / 11:4418РусŁacБел

Павел Якубовіч распавёў, што будзе з Курапатамі

Фота Вольгі Афіцэравай

Павел Якубовіч сказаў у інтэрв'ю Радыё Свабода, што вынікі конкурсу эскізных праектаў помніка ў Курапатах пакуль не падведзеныя.

— Пакуль сканцэнтраваліся на самым галоўным. На вызначэнні гістарычных межаў, каб не было непаразуменняў накшталт усялякіх будаўніцтваў побач з Курапатамі. Прычым з пэрспектыўным поглядам наперад. Больш тэрыторыі, там дзе дарога смерці гістарычна абазначана, і так далей. То бок з гэтага вялікага поля, якое прымыкае да Курапатаў, межы будуць прадугледжваць магчымасьці для рэзэрву.

Магчыма, для «сьцяны плачу», для якой архівісты і іншыя энтузіясты знойдуць імёны пахаваных у Курапатах, мяркуе сп. Якубовіч. — А таксама, магчыма, для музея ці канферэнц-залы для навуковых патрэбаў. Гэта справа будучыні. Але ва ўсякім разе гэтыя межы вызначаныя.

Другая задача — агарадзіць Курапаты па ўсім перыметры. Але не проста плотам ці прымітыўнай агароджай.

Архітэктары Мінгарвыканкама канструююць, і неўзабаве будзе зацверджаная мастацкая агароджа, якая арганічна будзе дапаўняць мэмарыял і ў той жа час не парушыць яго сэнсу. Я думаю, што туды ўвойдуць і тыя металічныя крыжы, якія паставілі замест драўляных (па агароджы маю на ўвазе) энтузіясты.

Ну і потым, магчыма, да Новага году ці крыху пазьней падвядзём вынікі конкурсу эскізаў на памятны знак.

Па словах П. Якубовіча, паступіла каля 60 прапаноў.

Памятны знак, як мы прыйшлі да высновы, лепш паставіць пры ўваходзе ў Курапаты. Не на Галгофе, дзе меркавалася раней, а пры ўваходзе, каб адразу стваралася пэўная атмасфэра і настрой. Ніякіх капліц не плануецца і не будзе. Ніякіх канфесійных установаў там не павінна быць, бо там пахаваныя людзі розных нацыяльнасцей, розных канфесій, а таксама атэісты. Там таксама не будзе такіх новаўвядзеньняў, як каменныя ці плітачныя дарожкі. Усё застаецца ў строгай недатыкальнасьці. Магчыма, ёсьць і перанасычанасьць у крыжах. Але калі яны ўжо стаяць, то змагацца з імі было б барбарствам.

Людзі Алеся Чахольскага, іншыя энтузіясты зрабілі гіганцкую справу без дапамогі і ўвагі мясцовых і больш высокіх уладаў.

Таму ўсе могуць быць спакойныя, што мэмарыял у тым выглядзе, у якім ён склаўся, зьмяняцца ня будзе.

Лічу, што ўжо вялікая справа зробленая. Тое, дзеля чаго я асабіста браўся за гэта — каб нарэшце ў мемарыяла быў адзін гаспадар. Гэта значыць нейкі дзяржаўны орган, які б нёс адказнасць і за добраўпарадкаванне, і падтрыманне належнага стану гэтага ляснога масіву. Хоць гэта не выключае звыклай шэфскай працы з боку ўсіх — і тых, хто гэтым займаўся шмат гадоў, я маю на ўвазе БНФ і іншыя грамадзкія, патрыятычныя арганізацыі. Але гэтаксама цяпер займаюцца і арганізацыі, якія там нельга было раней уявіць: «Белая Русь», прафсаюзы, моладзевыя арганізацыі дзяржаўнага кірунку.

Гэта добра, бо дзяліць гэта журботнае месца на добрых і не зусім добрых няправільна. Курапаты — гэта сімвал усіх расстрэльных і пакутніцкіх месцаў, якія дасталіся нам.

Таму вось так коратка — агароджа, навядзенне парадку, межаў, утрыманне парковачных і бытавых месцаў; ну і гарантыя, што там ніякіх «Бульбаш-холаў» не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930