Знайсці
15.12.2017 / 10:0918РусŁacБел

У Мінску «Лексус» насмерць збіў 22-гадовую дзяўчыну

У Мінску пад коламі аўтамабіля загінула дзяўчына. Пра гэта Tut.by паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Аварыя адбылася 15 снежня, каля 07.40. «26-гадовы кіроўца «Лексус» ехаў па вуліцы Сяліцкага з боку Партызанскага праспекта ў напрамку прамзоны Шабаны. На скрыжаванні з вуліцай Бачылы ён здзейсніў наезд на 22-гадовую дзяўчыну, якая, паводле папярэдняй інфармацыі, перабягала дарогу на чырвоны сігнал святлафора справа налева адносна руху аўто», — распавялі ў ДАІ.

У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

Па вонкавых прыкметах кіроўца цвярозы, тэхагляд транспартнага сродку пройдзены, зімовыя шыны ўстаноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930