Знайсці
15.12.2017 / 08:598РусŁacБел

Billboard назваў найлепшую песню 2017 года. І гэта не Despacito

Селена Гомес, AP

Амерыканскі часопіс Billboard апублікаваў рэйтынг з 100 найлепшых песень 2017 года. Яго лідарам стала амерыканская выканаўца Селена Гомес з песняй Bad Liar, у той час, як Despacito Луіса Фонсі і Дэдзі Янкі, кліп на якую стаў самым папулярным відэа ў гісторыі YouTube, заняла толькі чацвёрты радок.

Bad Liar, напісаная ў стылі поп-рок, выйшла ў маі. Ужо тады крытыкі называлі яе «адной з найлепшых песень года».

На другім месцы рэйтынгу апынулася песня амерыканкі Кард Бі Bodak Yellow.

Трэці радок рэйтынгу заняла песня спевака з Вялікабрытаніі Кэлвіна Харыса Slide.

Хіт Луіса Фонсі пад назвай Despacito апынуўся на чацвёртым месцы. Пры гэтым у 2017 годзе кліп на песню стаў самым папулярным у гісторыі YouTube. ДА 15 снежня ён набраў больш за 4,5 млрд праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930