Знайсці
14.12.2017 / 21:2134РусŁacБел

Лідар БНФ Кастусёў правёў сустрэчу ў Адміністрацыі прэзідэнта наконт святкавання 100-годдзя БНР

Старшыня Партыі БНФ разам з мастаком Міколам Купавам 14 снежня мелі сустрэчу з начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандрам Ільясевічам. Гаворка зайшла аб святкаванні 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Рыгор Кастусёў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Кастусёў дабіваўся сустрэчы ўжо пэўны час: пісаў электронныя лісты, тэлефанаваў. «13 снежня дзесьці а 21-й вечара мне паведамілі, што сустрэча адбудзецца».

Мы перадалі сем з паловай аркушоў прапановаў адносна святкавання даты 25 Сакавіка. Гэта і ўсталяванне памятных шыльдаў на дамах, звязаных з БНР, і сумеснае святкаванне незалежнага грамадства і ўладаў, і правядзенне супольнага палітдня на прадпрыемствах на тэму БНР, і шмат усяго іншага», — расказвае Кастусёў.

Паводле словаў старшыні Партыі БНФ, галоўны ідэолаг Адміністрацыі ўспрыняў сустрэчу «на пазітыве». «Ён быў вельмі зацікаўлены, задаваў шмат пытанняў пра тыя падзеі. Таксама мы адзначылі, што не мусіць паўтарыцца той сцэнар 25 Сакавіка, які быў сёлета, калі дэманстрантаў разагналі з цэнтру горада. Агулам сустрэча доўжылася каля гадзіны», — адзначае Кастусёў.

Прапановы Кастусёва і Купавы Ільясевіч мае перадаць кіраўнічцы Адміністрацыі Наталлі Качанавай. Цягам чатырнаццаці дзён улады абяцаюць даць першы адказ адносна гэтых прапановаў.

Таксама Кастусёў самастойна сёння перадаў прапановы па адзначэнні 100-годдзя незалежнасці БНР у Савет міністраў і Мінгарвыканкам. Ён таксама рыхтуе прапановы Міністэрству замежных справаў, Міністэрству культуры, Акадэміі навук і іншых дзяржаўным структурам.

«Ёсць спадзяванне, што нешта атрымаецца», — падводзіць выснову Рыгор Кастусёў.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930