Знайсці
14.12.2017 / 16:267РусŁacБел

Эстонец спрабаваў уцячы з Польшчы ў Беларусь ВІДЭА

Увечары 13 снежня ў пункце пропуску «Бераставіца» беларускія памежнікі затрымалі парушальніка мяжы.

Як высветлілася падчас разбору, 45-гадовы грамадзянін Эстоніі дабраўся да сумежнай польскага пункту пропуску «Баброўнікі» аўтастопам са Швецыі, дзе адбывае пакаранне за дробнае хуліганства. Мяркуючы па багажу «турыста», часу на зборы практычна не было: з сабой ён узяў толькі салідную суму грошай у розных валютах, а таксама стаграмовы злітак золата, паведамляе падрабязнасці прэс-служба Памежнага камітэта.

Са слоў мужчыны, пры афармленні на сумежным баку польскія памежнікі паведамілі яму, што ён знаходзіцца ў вышуку. Па гэтай прычыне іншаземец, баючыся за сваю свабоду, вырашыў не чакаць афармлення і схаваўся ад польскіх ахоўнікаў мяжы на беларускай тэрыторыі.

Далёка схавацца яму не ўдалося: на беларускім баку памежны атрад затрымаў уцекача.

За парушэнне дзяржмяжы ў дачыненні да грамадзяніна Эстоніі распачаты адміністрацыйны працэс. На дадзены момант высвятляецца асоба затрыманага, дакументы якога засталіся ў Польшчы, і праводзіцца праверка яго дачынення да іншых правапарушэнняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера