Знайсці
14.12.2017 / 16:2236РусŁacБел

У Японіі пабудавалі незвычайны касцёл з «дрэвамі» ўнутры — шмат ФОТА

Шмат хто лічыць, што знешні выгляд рэлігійных будынкаў мае быць традыцыйным, бо гэта стварае пэўную атмасферу сакральнасці. Але ў апошнія дзесяцігоддзі намецілася тэндэнцыя да прымянення ўсё новых стыляў у будаўніцтве цэркваў. Гэтым разам вырашылі здзівіць японскія архітэктары, якія пабудавалі касцёл у Нагасакі з вялізнымі вокнамі ад падлогі да столі і з імітацыяй дрэваў унутры.

Квадратны касцёл плошчай 125 кв. метраў стаў сучаснай інтэрпрэтацыяй найстаражытнай гатычнай царквы Японіі — каталіцкай базілікі 26 японскіх пакутнікаў у Нагасакі.

Сучасны будынак, у адрозненне ад будынка XIX стагоддзя, узведзены ў асноўным са шкла і сталі. Сяміметровыя вокны дазваляюць вернікам атрымліваць асалоду ад пышнага пейзажу і адчуваць яднанне з морам і гарамі, адзначае Inhabitat.

Галоўнай асаблівасцю новага храма з'яўляецца дрэвападобная драўляная інсталяцыя, зробленая з кедра. 

Базіліка ў гонар 26 японскіх пакутнікаў была пабудаваная ў Нагасакі дзякуючы намаганням двух французскіх святароў ў 1863 годзе ў гонар 9 еўрапейскіх святароў і 17 японскіх хрысціян, укрыжаваных ў 1597 годзе па загадзе японскага вайсковага дзеяча Тоётомі Хідэёсі. Пасля асвячэння храма да святароў прыйшлі жыхары суседніх вёсак — нашчадкі японскіх хрысціян, якія хаваліся пасля Сімабарскага паўстання 1630-х гадоў. Неўзабаве з падполля выйшлі дзясяткі тысяч японскіх каталікоў. Гэтую падзею папа Пій IX назваў «цудам Усходу».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера