Знайсці
14.12.2017 / 14:453РусŁacБел

LG падарыла Мастацкаму музею тэлевізар, які шыкоўна перадае дэталі карцін

«Выстава аднаго шэдэўра» прайшла ў Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі ў гонар 25-годдзя дыпламатычных адносінаў Паўднёвай Карэі і Беларусі.

Карэйская кампанія LG Electronics падарыла музею тэхналагічную навінку — тэлевізар, які будзе дасканала паказваць наведвальнікам музею тыя дэталі, якія чалавеку цяжка разглядзець на рэальнай карціне. На прэзентацыі выступіў пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Енг Хо і кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі LG у Беларусі Санг-Вук Хан. 

Нацыянальны Мастацкі музей, у сваю чаргу, прадставіў гледачам вядомы шэдэўр Івана Хруцкага «Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай», дэталі якога і разглядалі на новым тэлевізары госці мерапрыемства.

Дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў выступіў з падзякай Рэспубліцы Карэя.

Воля Афіцэрава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930