Знайсці
14.12.2017 / 12:2911РусŁacБел

«Крамбамбуля» прэзентавала новую песню «Партызаны каляднага лесу» ВІДЭА

Гурт «Крамбамбуля» прэзентаваў новую песню «Партызаны каляднага лесу» — яна дала назву канцэртнай праграме, якая прагучыць 21 снежня ў PrimeHall. А ў нядзелю прыхільнікаў чакае «Партызанскі квэст» па вуліцах Мінска.

«Песня пра людзей, якія займаюцца даўншыфтынгам. Якія сышлі ад рэчаіснасці ў міфічны калядны лес. У якім чамусьці няма нават інтэрнэту. Якія не карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі. Якія ўвогуле незразумела чым займаюцца — змагаюцца з уяўным ворагам, якога, можа быць, і не існуе», — распавядае Лявон Вольскі пра кампазіцыю, якая суправаджаецца гумарыстычным відэашэрагам.

У нядзелю 17 снежня аматараў гурта таксама чакае адмысловы гарадзкі квэст ад гульнявой прасторы Quvalda. Удзельнікі будуць вандраваць па Мінску і адгадваць зашыфраваныя ў загадках месцы і аб'екты, звязаныя з творчасцю «Крамбамбулі» і Лявона Вольскага. Усе ўдзельнікі напрыканцы сустрэнуцца з Лявонам Вольскім і музыкамі гурта, атрымаюць падарункі. Галоўны прыз — квіткі за столік на канцэрце 21 снежня. Рэгістрацыя і ўмовы — тут.

21 снежня ў межах праграмы «Партызаны каляднага лесу» гледачоў чакаюць найлепшыя песні «Крамбамбулі», канцэптуальнае сцэнічнае шоу і кілатоны навагодняга настрою. Квіткі можна набыць на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама на сайце Primehall.by і ў касах клуба. Кошт квіткоў: танцпляц — 40 руб., сядзячыя — ад 42 руб. Ёсць варыянты для групавых замоваў. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930