Знайсці
14.12.2017 / 11:0629РусŁacБел

Мінчук некалькі гадоў гвалтаваў непаўналетніх дачок і падчарыцу

40-гадовага мінчука прысудзілі да 20 гадоў за гвалт са сваіх дачок і падчарыцы, паведаміла ў фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Расследаванне было праведзена Фрунзенскім раённым аддзелам СК у сціслыя тэрміны, улічваючы велізарны аб'ём працы па справе.

Мужчына неаднаразова некалькіх гадоў здзяйсняў супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да сваіх непаўналетніх дачок, а таксама падчарыцы, якая ўжо дасягнула паўналецця, аднак была падвергнутая гвалту некалькімі гадамі раней.

Спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз правялі комплексныя псіхолага-псіхіятрычныя экспертызы. Непаўналетнія дзяўчынкі таксама былі дапытаныя ў псіхолага ў спецыяльным пакоі апытання з відэазапісам. Акрамя таго, былі праведзены допыты непаўналетніх з удзелам іх маці і педагога.

Маці дзяўчынак нават не здагадвалася пра тое, што робіцца ў сям'і. Дзяўчынак бацька прасіў нічога не распавядаць, кажучы, што гэта «іх сакрэт».

Устаноўлена, што мужчына псіхічна здаровы, усведамляў значэнне сваіх дзеянняў і мог кіраваць імі. Пасля завяршэння стацыянарнай комплекснай экспертызы, ён быў змешчаны пад варту.

Суд Фрунзенскага раёна Мінска ў снежні асудзіў мужчыну да пазбаўлення волі на тэрмін 20 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера