Даслаць навіну
Знайсці
15.12.2017 / 22:41 11

Алесь Наркевіч. Араты прышласці

Павялічыць выяву

Трэба жыць. І ўсё. І кропка.
Лепшай долі — браць — ня кленчыць.
Не зважаць на недаробкаў,
Што плююць табе у плечы.

Жыць. Ня слухаць ціхіх гадаў,
Што нашэптваюць па норах
Забабоны і парады,
Модлы страху і пакоры.

Трэба жыць. І гэтым чынам
Не даваць паскудству ходу.
Будаваць сваю Айчыну,
З нашым зьместам, з нашай модай.

Жыць. І будзе сьветлы бераг,
І у нашай хаце сьвята.
Жыць: з надзеяй, цьвёрдай верай,
Нібы прышласьці араты.

* * *

Алесь Наркевіч — прадпрымальнік, бард, актывіст руху за грамадзянскія і нацыянальныя правы. Жыве ў Вілейцы.

Алесь Наркевіч

0
гаспадар / адказаць
17.12.2017 / 16:38
Ня ведаю.,
на зло не жывуць а выжываюць у адчае і безысходнасьці.
а жывуць хоць якой радасьцю - тады пачвары дохнуць.
і бяснуюцца пачвары - ТОЛЬКІ калі хто прагне жыць на радасьць.
а калі няма прагі да радасьці - тады жэруць і мацнеюць.
на тое і пачвара - каб адцягнуць на змаганьне зь цемрай зацягнуць у цемру.
біць трэба ворага канкрэтнага - які адмыслова псуе канкрэтную справу.
забіць пачвару НЕМАГЧЫМА - адно ўтрымацца ад безнадзейнасьці ды ўзмацнець САБОЙ праз ГОДНУЮ і ПАТРЭБНУЮ справу ды чын.
а гэта значыць - НАЙПЕРШ прагнуць рабіць справу.
0
Имя / адказаць
17.12.2017 / 23:20
можа хто ня ведае яго песни: 
Княства Вялікае
Бусел

Вялики Дзякуй спадару Алесю
0
Верны / адказаць
19.12.2017 / 18:29
Трэба каб дзеці тое вучылі ў школе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31