Знайсці
14.12.2017 / 10:266РусŁacБел

Якаўлеўскі: Румынія ў свой час адмовілася прыняць амбасадарам Максіма Рыжанкова

Азэрбайджан адмовіўся выдаць агрэман, то бок даць папярэднюю згоду, на прызначэньне расейскага дыплямата Георгія Зуева амбасадарам у Баку. Свабода пацікавілася, ці былі падобныя выпадкі зь беларускімі дыпляматамі.

«Надзвычайнай сытуацыяй» назваў такое рашэньне ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» былы намесьнік міністра замежных спраў Расеі, а цяпер вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту ўсясьветнай эканомікі і міжнародных дачыненьняў Георгі Кунадзэ.

«Гэта досыць рэдкая рэч. Адмова ў выдачы агрэмана амбасадару іншай краіны — гэта, вядома ж, я б сказаў, надзвычайнае здарэньне», — падкрэсьліў ён.

Выпадак з Рыжанковым

А ці былі падобныя выпадкі ў гісторыі сучаснай беларускай дыпляматыі? На гэтае пытаньне Свабоды прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык адказаў, што такія выпадкі яны не камэнтуюць.

«Запыт агрэману і адказ на яго — станоўчы або адмоўны — яны ніколі публічна не анансуюцца і не камэнтуюцца», — сказаў ён.

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі кажа, што і зь беларускімі дыпляматамі былі падобныя здарэньні. Але паколькі афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага ня знойдзеш, то суразмоўца можа з поўнай упэўненасьцю казаць пра адзін выпадак. Ён тычыцца цяперашняга першага намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Максіма Рыжанкова, які раней працаваў у амбасадзе Беларусі ў Польшчы.

Максім Рыжанкоў. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Падчас ягонай кадэнцыі ў двухбаковых дачыненьнях узьнікла напружанасьць, якая вылілася ў асымэтрычную высылку з краін па некалькі дыпляматаў, — узгадаў Якаўлеўскі. — Рыжанкоў быў вымушаны вярнуцца ў Менск. Празь нейкі час, паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларускі бок накіраваў запыт на прызначэньне яго амбасадарам у Румынію. Але Бухарэст ня даў агрэману, бо існуе практыка салідарнай палітыкі краін Эўразьвязу».

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930