Даслаць навіну
Знайсці
13.12.2017 / 17:54 2

20 снежня — прэзентацыя кнігі «Фарбы душы» Яніны Пінчук

Арт Сядзіба (Машэрава, 18). Пачатак а 19:00.

Павялічыць выяву

«Фарбы душы» Яніны Пінчук — гэта лёгкая, паветраная, летуценная, поўная яркіх фарбаў, прыемных водараў і квяцістых вобразаў паэзія.

Які колер мае Адвэнт?
Колер сіні, як зімнія ночы,
Колер срэбны, як маладзік,
Што за намі з-за дрэваў сочыць,
Як адзенне ў кардынала,
Ён чырвоны, і як арабіна,
Як любімыя шапка і кубак
І гілі на танюткіх галінах…

Яніна Пінчук яшчэ і мастачка. Адну з яе карцінаў вы можаце пабачыць на вокладцы кнігі.

На імпрэзе Яніна не толькі адкажа на пытанні чытачоў, падпіша жадаючым кнігі і зачытае некалькі сваіх вершаў, але яшчэ і намалюе святочную карціну на форзацы асобніка аднаму з удзельнікаў імпрэзы.

Шляхам латарэі, сярод тых, хто набыў кнігу, будзе вызначаны пераможца, які і атрымае ў сваім асобніку не толькі подпіс ад аўтаркі, але і невялічкую карціну.

Удзел у імпрэзе возьме і паэтка Кацярына Глухоўская, аўтарка кнігі вершаў «Калі дрэвы растуць з галавы».

Фарбы душы» — не першая кніга Яніны. Аўтарка дэбютавала ў 2016 годзе з кнігай «Горад Мрой», выдадзенай таксама выдавецтвам «Галіяфы». Сёлета гэтая кніга была намінавана на Прэмію Гедройца.

Акрамя кніг, на прэзентацыі можна будзе набыць святочныя паштоўкі з вершамі і карцінамі Яніны.

0
Хуткая / адказаць
13.12.2017 / 20:02
Цудоўна і вытанчана, як заўсёды. Віншаванні, Яніна. )))
0
Чытач / адказаць
13.12.2017 / 20:50
Выдатна!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31