Знайсці
13.12.2017 / 17:573РусŁacБел

Прыватная амерыканская кампанія правяла паспяховы эксперыментальны запуск турыстычнай ракеты

Амерыканская аэракасмічная кампанія Blue Origin, якая займаецца распрацоўкай ракеты для турыстычных палётаў у космас, правяла тэставы запуск абноўленай ракеты, у якую дадалі ілюмінатары для турыстаў. Ракета паспяхова вярнулася на Зямлю.

Раней кампанія ўжо праводзіла тэставыя запускі ракеты, але тады яна была без ілюмінатараў. У планах Blue Origin — правесці серыю пробных запускаў з пілотамі на борце, пасля чаго пачаць выконваць камерцыйныя рэйсы, паведамляе The Verge.

Адзін палёт на New Shepard будзе цягнуцца каля 11 хвілін, з іх каля 3 хвілін — ва ўмовах мікрагравітацыі. Турысты змогуць пабываць на вышыні больш за 100 кіламетраў ад паверхні планеты. 

На відэа можна пабачыць неверагодныя кадры, як ракета плаўна прызямляецца, і асобна ад яе — капсула, у якой у будучым будуць знаходзіцца турысты:

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930