Знайсці
13.12.2017 / 17:14РусŁacБел

Занятасць у ЕС і еўразоне дасягнула рэкорднага ўзроўню

Колькасць занятага насельніцтва ў еўразоне складае 156,3 мільёна чалавек, а ў Еўрасаюзе — 236,3 млн чалавек. Гэта самы высокі ўзровень занятасці як для еўразоны, так і для ЕС. Пра гэта паведамляе сайт Еўрастата.

У трэцім квартале 2017 колькасць занятага насельніцтва вырасла на 0,4% у еўразоне і на 0,3% у ЕС у параўнанні з папярэднім кварталам.

У параўнанні з аналагічным кварталам мінулага года, занятасць у еўразоне павялічылася на 1,7% і на 1,8% у ЕС.

Рост узроўню занятасці насельніцтва ў краінах ЕС у III квартале 2017 года.

Сярод дзяржаў-членаў ЕС, для якіх даступныя дадзеныя за трэці квартал, Эстонія (+1,3%), Харватыя і Мальта (1,1%) зафіксавалі найбольшы рост у параўнанні з папярэднім кварталам.

У той жа час зніжэнне назіралася ў Літве (-0,5%) і ў Польшчы (-0,3%), тады як узровень працаўладкавання застаўся нязменным ў Румыніі і Вялікабрытаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера