Знайсці
17.12.2017 / 21:406РусŁacБел

Пяць парадаў па кіраванні асабістымі фінансамі ад прэс-службы Нацбанка

Фота Ірыны Арахоўскай.

1. Плануйце свае прыбыткі і выдаткі

Для гэтага рэкамендуецца скласці асабісты фінансавы план. Гэта важна, каб упарадкаваць свае мэты, аптымізаваць выдаткі, размеркаваць выдаткі грашовыя і выдаткі ў часе.

2. Намагайцеся пазбягаць пазык

Перад тым, як узяць пазыку, задайце сабе некалькі важных пытанняў: ці сапраўды мне так патрэбна гэтая рэч у крэдыт? У колькі мне абыдуцца выплаты? Ці магу я дазволіць сабе такія траты?

3. Ашчаджайце

У кожнага чалавека ў жыцці бываюць непрадбачаныя абставіны: ад простых жыццёвых складанасцяў (зламалася машына) да больш сур’ёзных сітуацый (страцілі працу, захварэў блізкі). Для таго, каб быць гатовым да пераадолення жыццёвых цяжкасцяў, патрэбна «падушка бяспекі». Як бы ні было, а старайцеся не менш за 10% ад прыбытку адкладаць.

4. Параўноўвайце

Пры выбары фінансавай паслугі параўнайце прапановы розных фінансавых устаноў, вывучце ўмовы некалькіх аналагічных фінансавых інструментаў, абярыце аптымальны варыянт. Памятайце, што грошы не павінны «ляжаць», яны павінны прыносіць даход, працаваць на вас

5. Ацаніце рызыкі

Гэта значыць, што пры прыняцці фінансавага рашэння варта заўсёды памятаць пра сваю адказнасць за прынятае рашэнне. У адносінах да ўсіх фінансавых інструментаў дзейнічае правіла: чым вышэйшая прыбытковасць, тым вышэйшая і рызыка.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930