Знайсці
13.12.2017 / 14:5511РусŁacБел

«Багач Алік» падмануў даверлівую мінчанку на 52 тысячы рублёў

У Маскоўскі РУУС Мінска звярнулася жанчына з заявай аб тым, што мужчына пад псеўданімам «Багач Алік» падманам і карыстаючыся даверам завалодаў ейнымі грашыма на 52 тысячы рублёў, піша guvd.gov.by

Жанчына расказала, што ў чэрвені ў інтэрнэце яна пазнаёмілася з мужчынам пад нікам «Багач Алік». У ходзе перапіскі Багач Алік прапанаваў мінчанцы інвеставаць грашовыя сродкі ў прыбытковы бізнэс.

Мужчына і жанчына сустрэліся, абмеркавалі ўсе нюансы здзелкі і ў той жа дзень аформілі на імя грамадзянкі шэсць крэдытаў у розных банках на 52 000 рублёў. Уся сума была перададзена новаму знаёмаму. Першы час ён спраўна плаціў унёскі па крэдытах, аднак неўзабаве заяўніцы сталі паступаць тэлефанаванні з банкаў з просьбай пагасіць запазычанасці па крэдытах, і яна звярнулася ў міліцыю.

У аператыўнікаў ёсць інфармацыя аб тым, што ад злачынных дзеянняў пацярпелі і іншыя людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930