Знайсці
13.12.2017 / 14:389РусŁacБел

П’яныя міліцыянты абрабавалі аўтаспыншчыка ў Баранавічах?

У канцы лістапада Следчы камітэт завёў крымінальную справу — у 43-гадовага мужчыны з Ляхавіч «адкрыта скралі» 70 рублёў. Цікава, што падазраванымі праходзяць двое міліцыянтаў.

Дакладнай інфармацыі няшмат. Следчы камітэт пацвердзіў, што 25 лістапада заведзена справа па артыкуле «рабаванне». Падазраваныя трое мужчын: 32 і 30-гадовыя жыхары Ляхавіч, 28-гадовы жыхар Баранавіч. Але іншыя падрабязнасці здарэння ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці агучваць не хочуць.

Тым часам па Ляхавічах ходзяць чуткі, што ў злачынстве падазраюць мясцовых міліцыянтаў. Нібыта 24 лістапада двое супрацоўнікаў дэпартамента аховы — прапаршчык і капітан — разам выпівалі ў Баранавічах. Знаёмы павёз іх за дабаўкай, па дарозе падабралі мужчыну, які галасаваў на абочыне. Пасажыр пачаў дзяліцца сваёй нелюбоўю да міліцыі і расказваць як яго пазбавілі правоў за кіраванне машынай нападпітку. Такія размовы міліцыянтам не спадабаліся, аўтаспыншчыку ці то прыгразілі гвалтам, ці то некалькі разоў ударылі і забралі ў яго 70 рублёў.

Наколькі гэтая версія адпавядае рэчаіснасці, высветліць пакуль цяжка.

«Мы аніяк не будзем каментаваць гэтую гісторыю. Мужчына даў паказанні на нашых супрацоўнікаў, але гэта пакуль усяго толькі словы аднаго чалавека», — паведаміў «Нашай Ніве» Уладзімір Цянчык, начальнік аддзела ідэалагічнай працы Брэсцкага абласнога дэпартамента аховы.

Следчыя паведамілі, што ўсе трое падазраваных на волі, пад падпіскай аб нявыездзе. Калі мужчын прызнаюць вінаватымі, ім пагражае да 6 гадоў.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера