Знайсці
13.12.2017 / 11:004РусŁacБел

«Героі года — 2017»: беларускамоўны канцэрт і новая генерацыя слухачоў ФОТАРЭПАРТАЖ Сяргея Гудзіліна

12 снежня ў мінскім клубе «Мача» (экс-«Журавінка») прайшло ўручэнне музычнай прэміі «Героі года» ад партала TuzinFM. У стракатай атмасферы сталічнага глэму Максім Жбанкоў запрасіў публіку бліжэй да сцэны і пачаўся гук. Па чарзе на сцэну выйшлі гурты Re1ikt, Akute і Nizkiz. Ніжэй — атмасферныя здымкі фатографа «НН» пра тое, што яшчэ 10 гадоў таму беларускамоўную музыку мы слухалі крыху ў іншых умовах (калі не згодныя — го ў каменты). Спіс пераможцаў прэміі — у канцы артыкула пад фотаздымкамі. 

Пераможцамі Герояў года — 2017 у пяці намінацыях сталі:

Выбар рэдакцыі TuzinFM:

Героі года - TonqiXod

Выбар наведнікаў партала:

Альбом года - Akute «Płastyka»

Песня года - Nizkiz «Небясьпечна»

Кліп года - Re1ikt «Хадзіла галота»

Адкрыццё года - Праект «MIKITA»

«Адкрыццё года» па версіі TuzinFM называецца з 2007 года. Тады ім стаў рок-праект Пятра Ялфімава — PitBull, у 2008 — Tlusta Lusta, пасля — The Toobes (2009), Akute (2010), Паліна Рэспубліка (2011), «Людзі на балоце» (2012). Узнагароду на прэміі «Героі года» атрымлівалі: Hurma (2013), Leibonik (2014), Pauline (2015), Intelligency (2016). 

Фоты Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930