Знайсці
12.12.2017 / 21:1512РусŁacБел

Прэстыжную расійскую прэмію выйграў аўтар незвычайнай кнігі пра Леніна

У Маскве абвясцілі лаўрэатаў літаратурнай прэміі «Большая книга», паведамляе lenta.ru.

Фота ТАСС

Першае месца (прэмія 3 млн расійскіх рублёў — 50 тыс. даляраў) узяў Леў Данілкін з кнігай «Ленин. Пантократор солнечных пылинок». Кніга напісана як біяграфія, але незвычайна пададзеная. Данілкін ужо напісаў біяграфіі Гагарына і Аляксандра Праханава.

У «Леніне» галоўны герой паўстае як падарожнік-раварыст, дэндзі, паляўнічы. Кніга складаецца з раздзелаў, дзе жыў правадыр сусветнага пралетарыяту: Сімбірск, Шушанскае, Самара, Цурых, Жэнева, Мюнхен, Петраград. Манера падачы ў аўтара нязмушаная. Вось як Данілкін апісвае выданне газеты «Іскра».

«Іскра. Эпізод 1 »- класічны сюжэт у стылі «нуар»: герой-адзіночка вызваляецца з турмы, дзе дасканала пралічвае галавакружную помсту, - і, апынуўшыся ў чужым горадзе, вядзе жыццё маргінала, цалкам аддаючыся сваёй апантанасці; выбару ў яго няма: адзіны спосаб здабыць страчаную ідэнтыфікацыю - стварыць нешта, што страсяне свет.

Выдаваць газету тэарэтычна можна было і ў Расіі, выкарыстаўшы назапашаны вопыт нелегальных СМІ, — але тое была заведама суіцыдальна, матыльковая дзейнасць: паліцыя рана ці позна, прычым хутчэй рана, дабярэцца да рэдакцыі. Двайная абарона - падполле + эміграцыя - здавалася Ульянаву больш перспектыўнай: бізнэс вядзецца ў Расіі, грошы паступаюць адтуль, а замежжа — нешта накшталт афшору, бяспечнага месца, адкуль, карыстаючыся сістэмай фальшывых дакументаў і падстаўных асоб, можна не плаціць палітычны падатак дзяржаве. Бяспеку, зразумела, можна было гарантаваць толькі рэдакцыі. Штука была ў тым, каб не паўтарыць памылку Пляханава: легалізавацца ў рамках еўрапейскага сацыялістычнага руху, не «адарвацца» ад Расіі; трэба было не проста ззяць — але і каламуціць там ваду: няма партыйнай праграмы - вось вам гатовая; арыштавалі членаў парткамітэта - падбяром новых, не ведаеце, як напісаць улётку для незадаволеных рабочых, — дашлем матэрыялы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930