Знайсці
12.12.2017 / 21:3217РусŁacБел

Кандыдатам на мясцовых выбарах не дадуць жывога радыёэфіру, толькі 3 хвіліны ў запісе

Удзельнікам гонкі за мандаты ў мясцовых органах самакіравання дазволяць выступіць на дзяржаўных радыёстанцыях, даючы кожнаму па тры хвіліны. Але ў прамы эфір нікога не пусцяць — выступы будуць ісці ў запісе, паведамляе Tut.by са спасылкаю на Цэнтрвыбаркам.

З 22 студзеня да 12 лютага кандыдаты будуць намагацца змясціць у тры хвіліны расповед і пра сябе, і пра свае планы для рэгіёну. Запісы пойдуць у эфір з 18.00. Кандыдаты з Мінску, да прыкладу, будуць выступаць на радыё «Мінск», а з Мінскай вобласці — на радыё «Мінская хваля». У іншых рэгіёнах гэта будуць мясцовыя дзяржаўныя радыёстанцыі.

Супрацоўніца апарата Цэнтрвыбаркама Галіна Мкртычан лічыць, што гэтага часу цалкам дастаткова, каб выкласці сваю праграму — «пры пісьменным падыходзе», — зазначыла яна.

Мясцовыя выбары прызначаныя на 18 лютага будучага года.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930