Знайсці
12.12.2017 / 20:3526РусŁacБел

Займаліся сэксам з унукамі, а таксама адзін з адным на іх вачах, здымалі порна — у Віцебску асудзілі двух педафілаў

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прыгаварыў да 16 гадоў калоніі двух мясцовых жыхароў за згвалтаванне траіх малалетніх, паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік абласнога суда Наталля Платоненка. Гаворка ідзе пра двух мужчынаў, якія больш за два гады гвалтавалі дзяцей, сярод якіх былі трое ўнукаў аднаго з асуджаных.

Працэс быў закрытым. Абвінавачаныя — жыхары Віцебска, раней не судзімыя, былі калегамі па працы. Аднаму з іх 53 гады, другому — 51.

Мужчынам інкрымінавалі здзяйсненне злачынстваў па ч. 3 арт. 166, ч. 3 арт. 167, ч.1 арт. 406 КК Беларусі (Згвалтаванне; іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя насуперак волі пацярпелага і пацярпелай, з ужываннем гвалту, з выкарыстаннем бездапаможнага стану пацярпелага і пацярпелай, здзейсненае паўторна, асобай, якая раней учынiла згвалтаванне, групай асоб, у дачыненні да заведама малалетняга і малалетняй; неданясенне аб дакладна вядомым учыненым асабліва цяжкім злачынстве).

Кожны з мужчын атрымаў па 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Абвінавачаныя павінны выплаціць на карысць траіх пацярпелых матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 3200 рублёў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу.

Падрабязнасці справы газеце «На страже» распавёў старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах упраўлення па наркагандлі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Шкурко.

Кожныя выходныя дзеці прыязджалі ў госці да дзядулі. Ён і яго сябар уступалі ў палавую сувязь з малалетнімі, з адзін з адным на вачах у іх, а таксама здымалі порнаролікі. Гэта працягвалася больш за 2 гады, пакуль аб гэтым не даведаліся бацькі ахвяр. З дзецьмі, малодшаму з якіх 7 гадоў, доўга працавалі псіхолагі і спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Аператыўнікі высветлілі, што таварыш «дзядулі» на пачатку 2000-х гвалтаваў унучку сужыцелькі, а таксама суседскіх дзяцей у інтэрнаце. Сваіх ахвяр мужчына кожны раз шчодра частаваў шакаладам і цукеркамі.

Абодва фігуранты захоўвалі дома порнафільмы: на відэа яны здымалі ўсё, што рабілі з дзецьмі.

— Віну на судзе мужчыны прызналі часткова. Адзін з іх лічыць: тое, што яны рабілі, — усяго толькі «забава», — паведаміў Дзяніс Шкурко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930