Знайсці
12.12.2017 / 20:30РусŁacБел

Google выпусціў бясплатны дадатак на аснове камп'ютарнага зроку для ператварэння відэа ў комікс

Кампанія Google прадставіла бясплатны сэрвіс Storyboard, прызначаны для ператварэння відэа ў старонку коміксу. Дадатак Storyboard даступны выключна на Android і дазваляе ператварыць любое відэа ў аднастаронкавы комікс.

Дадатак самастойна выбірае асноўныя кадры і публікуе іх у коміксе ў шасці візуальных стылях на выбар. Падключэнне да інтэрнэта для гэтага не патрэбна.

У кампаніі паведамляюць, што дадатак працуе на аснове «камп'ютарнага зроку» і абяцаюць выпусціць яшчэ некалькі праграм на аснове гэтай тэхналогіі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера