Знайсці
12.12.2017 / 15:547РусŁacБел

Мінадукацыі: Падлетак зламаў хрыбетнік, зваліўшыся са сцяны пры спробе ўцёкаў

Выхаванец Магілёўскага спецвучылішча атрымаў траўму пры спробе ўцёкаў, паведамілі БелТА ў Міністэрстве адукацыі.

«Па наяўнай інфармацыі, са спецвучылішча закрытага тыпу горада Магілёва былі здзейснены ўцёкі 6 выхаванцамі. Ва ўстанове выхоўваюцца падлеткі, якія здзейснілі крымінальныя злачынствы ці іншыя супрацьпраўныя дзеянні. Падчас уцёкаў, пераскокваючы цераз плот, адзін з уцекачоў атрымаў траўму пазваночніка», — праінфармавалі ў міністэрстве.

Пры паступленні сігналу ад бацькоў па факце ўцёкаў і збіцці супрацоўнікамі спецвучэльні гэтых падлеткаў прадстаўнікі Міністэрства адукацыі былі арыентаваны для прыняцця мер рэагавання.

Усе далейшыя рашэнні прымаліся сумесна з праваахоўнымі органамі. «Любы гвалт ва ўстановах адукацыі недапушчальны. Для папярэджання падобных праяў прыняты шэраг кіраўнічых і арганізацыйных рашэнняў. Гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі ў Міністэрстве адукацыі», — адзначылі ў ведамстве.

Як паведамлялася, крымінальная справа па ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) КК заведзеная ў дачыненні да дырэктара спецвучылішча і яго намесніка, яны затрыманыя і заключаны пад варту.

Расследаваннем займаецца УСК па Магілёўскай вобласці. Следства выявіла, што двое мужчын пры высвятленні ў шасцярых выхаванцаў абставінаў і прычын самавольнага сыходу з тэрыторыі вучылішча збілі непаўналетніх. Затым яны арганізавалі незаконнае ўтрыманне падлеткаў у пакоі, абмяжоўваючы тым самым свабоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930