Даслаць навіну
Знайсці
12.12.2017 / 15:10 29

Віталь Цыганкоў: Расійскія ток-шоу маюць вялікі выхаваўчы эфект

Не, ну не гаварыце мне, што не трэба глядзець расейскія ток-шоу.

Па-мойму, яны нясуць вялікі выхаваўчы эффект. Уключыш выпадкова раз на месяц, і адразу надоўга пранікаешся думкай, наколькі мы ўсё ж людзі зь іншых цывілізацыяў, з іншых планет, я б нават сказаў. Бо ў іх там проста нейкая альтэрнатыўная рэальнасьць)

Учора ў Салаўёва, абмеркаваньне Сірыі. Галоўная тэза — перамаглі там усіх расейцы, а падступны Захад чамусьці лічыць, што перамагла «кааліцыі з 60 дзяржаваў». Крадуць, сволачы, нашу рускую перамогу, як крадуць і перамогу ў Другой сусьветнай вайне, дзе яны ўвогуле нічога не рабілі, а ваявалі толькі мы.

А чаму крадуць? Бо баяцца Расеі. Вось прачынаецца Трамп з раніцы, і глядзіць свой распарадак дня. Што там па графіку? Пункт першы — баяцца Расею. І ёсьць чаго баяцца, бо толькі рускія ракеты траплялі дакладна ў вокны тэрарыстам, рускія лазутчыкі пранікалі ў падземныя доты (не іначай, як скрозь сьцены праходзілі, гэта ваенная таямніца)

А яшчэ гэтыя с***і, лібералы, унутры краіны, кажуць, што грошы трэба на пэнсіі і заробкі даваць. Гэта правакацыя, яны хочуць здаць нашу перамогу і разваліць краіну. Грошы трэба даваць толькі на новыя бомбы і ракеты.

І ўвогуле трэба паказваць сваю сілу, працягвае другі. Нанесьці ўдар па Кіеву, разбамбіць плантацыі ў Аўганістане, забраць нарэшце Басфорскі праліў, размясьціць нашы ваенныя базы на Сейшелах, у Ванкуверы і каля Сан-Дыега. Сан-Дыега! Гэта горад у ЗША на мяжы з Мексікай.

І вось скажыце мне, яны — адэкватныя? У іх ВУП падае, дэградацыя навукі, адукацыі і аховы здароўя, выміраньне цэлых рэгіёнаў — а яны пра базы ў Канадзе мараць.

І як вяршыня, пытаньне Салаўёва журналісту, які працаваў у Сірыі — «Так что — мы, русские, лучше всех?»

Той неяк сумеўся, адказаў невыразна, асьцярожна. А трэба было сказаць усю праўду — «да, у нас, русских, три сердца и четыре яйца. Мы вообще особый вид людей»

Апошняя фраза была б падобна на праўду.

Віталь Цыганкоў, facebook.com

9
Олег / адказаць
14.12.2017 / 09:45
А ты почаще включай, а не раз в месяц! Хоть на умных людей посмотришь
0
Черная Русь / адказаць
20.12.2017 / 14:00
Это Виталий Цыганков живет в параллельной реальности.. Россия сравнивает себя с 90-ми.. и на этом фоне скрип о распаде,нищете и пр..страшилках уже никого не трогают.. 
0
Черная Русь / адказаць
20.12.2017 / 15:32
Лустяра, а зачем России превращать Белоруссию в пепел? подскажи.. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31