Даслаць навіну
Знайсці
12.12.2017 / 14:09 2

Лукашэнка пацікавіўся сітуацыяй у Беларусбанку і ў банкаўскай сферы наогул

Павялічыць выяву

Аляксандр Лукашэнка даручыў захаваць сацыяльную скіраванасць у працы Беларусбанка. Пра гэта ішла размова сёння ў час даклада старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Віктара Ананіч, піша БелТА.

«.. Даўно, шчыра кажучы, мы не абмяркоўвалі праблемы вядучага банка нашай краіны. Пры гэтым хацелася б, каб ён і заставаўся вядучым банкам. Спадзяюся, вы сёння скажаце, што для гэтага трэба зрабіць, каб Беларусбанк быў сапраўды галоўным банкам нашай дзяржавы», — сказаў Лукашэнка.

Ён пацікавіўся сітуацыяй у банку і сферы ў цэлым. «Можа быць, вы мне падкажаце праз прызму Беларусбанка, якая сітуацыя наогул у банкаўскай сістэме сёння на ўзроўні камерцыйных банкаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Віктар Ананіч паведаміў аб рабоце банка сёлета, вялікая ўвага надавалася крэдытаванню малога і сярэдняга бізнесу. Установа выканала ўсе нарматывы бяспекі функцыянавання, якія прадугледжаны Нацыянальным банкам. «У цэлым атрыманая станоўчая ацэнка кіраўніка дзяржавы па выніках працы банка ў гэтым годзе», — распавёў журналістам кіраўнік банка.

0
н.м. / адказаць
12.12.2017 / 14:17
Нічога добрага ад пільнай увагі АГЛа да дзейнасьці банкаў чакаць не варта  ні банкірам, ні насельніцтву...
0
Зміт / адказаць
12.12.2017 / 16:13
У ББ цікавая сітуацыя. Звычайны касір, калі выходзіць на пенсію, атрымоўвае 20 млн. старымі. А уж загадчык аддзялення... Прамаўчу пра льготныя крэдыты для "сваіх" работнікаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31