Знайсці
12.12.2017 / 11:237РусŁacБел

Лукашэнка — прэм'еру Малдовы: Галоўнае, каб дзяржавы існавалі як цэласныя, не падзеленыя на кавалкі

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам заявіў пра гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва з Малдовай, у тым ліку давесці яго да ўзроўню, які існаваў у часы Савецкага Саюза, піша БелТА.

«Дзякуй богу, што ў нашых адносінах з Малдовай абсалютна адсутнічае суб'ектыўны фактар. Ёсць здаровы сэнс. Калі трэба, мы гатовыя аднавіць той узровень эканамічных адносін, які быў у часы Савецкага Саюза. Бо нічога іншага нам аднаўляць не трэба. Мы ніколі не лічылі Малдову нейкай чужой дзяржавай пасля распаду Савецкага Саюза. Мы перажываем за тое, што там адбываецца», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што як у Малдовы да Беларусі, так і ў Беларусі да Малдовы існуе вялікая цікавасць. Ён адзначыў, што яшчэ ў часы Савецкага Саюза не аднойчы бываў у Малдове. «Квітнеючы, прыгожы край. Ён жа нікуды не знік. Выдатныя людзі, такія, як беларусы, — працавітыя. Добрыя зямлі, якія даюць тое, што патрэбна нам. У нас у плане тэхнікі, якая патрэбна вам, таксама шмат чаго ёсць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Галоўнае, каб дзяржавы існавалі як адзіныя і цэласныя, ня падзеленыя, не раздробленыя, не падраныя на кавалкі. І каб на гэтых тэрыторыях шчасліва жылі людзі. Калі так будзе, тады прыйдзе і тавараабмен, да якога мы імкнемся, каб ён быў усё большы і большы», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

«Калі ў вас будуць нейкія дадатковыя жаданні працаваць на беларускім рынку, у нас праблем не будзе, бо вы да нас ідзяце з тымі таварамі, якія мы не вырабляем. Калі ў вас будзе магчымасць і жаданне, каб мы шырэй былі прадстаўлены ў Малдове, будзьце ўпэўненыя ў тым, што мы гэта зробім хутка і аператыўна», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Павел Філіп падзякаваў беларускаму боку за падтрымку Малдовы ў самыя цяжкія часы, калі ўзнікалі складанасці на міжнародным узроўні. «За гэта вам асобны дзякуй. Народ наш гэта заўсёды будзе памятаць», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930