Знайсці
12.12.2017 / 09:581РусŁacБел

Deutsche Bank папярэджвае: крах біткоіна — адна з ключавых рызык у 2018 годзе

Крах біткоіна з'яўляецца адной з ключавых рызык для сусветнай эканомікі ў 2018 годзе. Пра гэта сказаў глабальны эканаміст Deutsche Bank Торстэн Слок (Torsten Slok), перадае Cointelegraph.

Па словах Слока ў крыптавалюты вялікі патэнцыял для рэзкага змянення цаны. Ён прагназуе, што гэта можа адбыцца яшчэ да канца гэтага года.

Адзначаецца, што яго асноўныя асцярогі звязаныя з пытаннямі рэгулявання, празрыстасці і раскрыцця інфармацыі, а таксама з валацільнасцю, здольнай паўплываць і на масавы рынак.

«Гэта звязана галоўным чынам з тым, што фінансавыя рынкі да гэтага часу разглядалі валацільнасць цаны біткоіна як невялікую праблему. Мы крыху хвалюемся, што гэта рызыка можа стаць больш сістэмнай, у прыватнасці, ёсць насцярогі, ці не працягнуцца цяперашнія тэндэнцыі ў 2018 годзе», — адзначыў ён.

Эканаміст таксама адзначыў, што існуе яшчэ шмат рызык акрамя біткоіна: падзеі вакол Brexit, узровень інфляцыі ў ЗША, планы ядзерных выпрабаванняў Паўночнай Карэі і патэнцыйная бурбалка на рынку жылля ў Швецыі і Нарвегіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930