Даслаць навіну
Знайсці
11.12.2017 / 19:18 11

У французскіх школах з 2018 года ўвядуць забарону на мабільныя тэлефоны

Міністр адукацыі Францыі Жан-Мішэль Бланкер абвясціў, што забарона на мабільныя тэлефоны ў пачатковай і сярэдняй школах уступіць у сілу з новага навучальнага года ў 2018 годзе, піша rfi.fr

 Бланкер адзначыў, што ў яго ведамстве зараз працуюць над дэталямі гэтай меры.

«Мабільныя тэлефоны могуць спатрэбіцца ў педагагічных мэтах і ў надзвычайных сітуацыях, таму трэба, каб яны былі ў нейкім сэнсе пад замком», - патлумачыў ён у інтэрв'ю. Міністр дадаў, што забарона на тэлефоны ўжо дзейнічае ў асобных навучальных установах.

Цікава, што Забарона на мабільнікі ў школах была перадвыбарным абяцаннем прэзідэнта Эманюэля Макрона.

Le Monde нагадвае, што забарона на выкарыстанне мабільных тэлефонаў у пачатковай і сярэдняй школе падчас урокаў ўжо прапісана ў кодэксе аб адукацыі. Але што да пераменаў, тут могуць узнікнуць складанасці. У прафсаюзах сцвярджаюць, што некаторыя бацькі жадаюць тэлефанаваць сваім дзецям пасля ўрокаў. Акрамя таго, такая забарона можа ўскладніць жыццё супрацоўнікам школ, якія павінны будуць аглядаць сумкі вучняў.

1
наша няша / адказаць
12.12.2017 / 02:01
мудрое решение
0
Пануры / адказаць
12.12.2017 / 08:01
А у нас ужо дауно з мабiлкамi y школу не ходзяць. Усе больш з смартфонамi, aйфонамi, андроiдамi.
0
Хе-хе / адказаць
13.12.2017 / 00:40
А у нас в ладошке хлопают училке, которая, наоборот, борется за мобилки на уроках
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31