Знайсці
11.12.2017 / 18:1123РусŁacБел

На АНТ расказалі пра Першы Усебеларускі з’езд, але абрэзалі бела-чырвона-белы сцяг ФОТАФАКТ

Адзін з нядзельных сюжэтаў праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ быў прысвечаны стагоддзю Першага Усебеларускага з’езда. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк адзначыў, што «ўпершыню пасля доўгіх стагоддзяў беларускі народ прадэманстраваў сваю волю да самавызначэння, упершыню была агучана ідэя беларускай дзяржаўнасці».

Таксама ў сюжэце Аляксандра Мацяса расказана пра невялікую кардонку, якая была знойдзеная падчас недаўняй рэстаўрацыі Купалаўскага тэатра. У сюжэце была выказана здагадка, што прадмет мог служыць пропускам на з’езд. Аднак тэлеканал не палічыў неабходным паказаць гістарычны прадмет цалкам, абрэзаўшы бела-чырвона-белы сцяг.

Так паказаны прадмет у сюжэце:

А так ён выглядае насамрэч:

У канцы сюжэта была выказаная незвычайная трактоўка ідэй Усебеларускага з’езда: «Многае з таго, што было дэкларавана ў снежні 1917 года, актуальна. Сацыяльна арыентаваная эканоміка, эканоміка для людзей, саюзная дзяржава і ніякіх мытных граніц у Беларусі з Расеяй».

Але насамрэч стаўленне да Расеі на з’ездзе не было такім адназначным. З успамінаў Макара Краўцова: «Надыходзіў фатальны момант — ноч з 30 на 31 снежня (новы стыль). Справа будучыні Беларусі абгаворана была ў «зямлячаствах», i ў кожным з іх апрацаваны былі дэкларацыі. Зарысаваліся два кірункі: смаленцы, менчукі, віленцы i гарадзенцы выказваліся за як найбольшую самастойнасць Беларусі, a віцябляне i магілёўцы не маглі разьвітацца з сваім усерасейскім патрыятызмам, снуючы думкі аб Расеі дэмакратычнай, якая надоўга, як аказалася, была пахаваная бальшавікамі. Ясна помніцца, што на паседжанні гарадзенцаў Язэп Варонка заявіў: «Я ўжо цэлы тыдзень нашу ў партфелі праект універсалу аб незалежнасці…».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Максім Ляшко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930