Знайсці
11.12.2017 / 18:48РусŁacБел

«Арт Сядзіба» і Сяржук Доўгушаў прадстаўляюць «Калядныя ялінкі»

26 і 27 снежня адбудзецца «Калядная ялінка» — музычная беларускамоўная праграма, якая стане выдатным падарунакам для вашых дзетак.

26 снежня — для маленькіх гледачоў і іх бацькоў тэатр «Варгін» падрыхтаваў незвычайны інтэрактыўны спектакль, складзены па матывах старадаўніх традыцыйных беларускіх батлеечных сюжэтаў, з выкарыстаннем танцаў ды гульняў і канешне ж, жывой традыцыйнай музыкі.

27 снежня — казачная праграма для дзяцей «Прыехала Каляда!» з Сержуком Доўгушавым. Каза, музыкі-калядоўшчыкі з гурта Vuraj, гульні і казкі ад Лырысы Рыжковай (гурт «Калыханка»). Святочныя песні, навагоднія карагоды, мноства цудаў і сюрпрызаў!

Збор гасцей: 12:00.

Працягласць мерапрыемства — 60 хвілін.

Кошт:

Для дзетак — 15 рублёў (за другога дзіцяці — 10 рублёў);
Для дарослых — 5 рублёў;
У кошт уваходзіць падарунак для дзетак. 

Месца:

«Корпус» (пр-т. Машэрава, 9).

Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях! На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных касцюмаў, якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы».

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 (25) 996-93-76.

Арт Сядзіба

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера